
У пачатку новага навучальнага года, 3 верасня, выхаванцы нашай Нядзельнай школы: Мiхно Сцяпан, Барычэўскi Мiхаiл, Шляхтун Кiра i Даўгаполiк Арсенiй - пабывалi ў гасцях у Гродзенскiм абласным iнстытуце развiцця адукацыi i прынялi ўдзел у лiтаратурным вернiсажы "З табою, кнiга добрая, прыйшлi ў новы век", прымеркаваным да Дня беларускага пiсьменства.
Перакладнiк i выдавец беларускай Бiблii Францыск Скарына, асветнiца Еўфрасiння Полацкая i паэт-багаслоў Сiмяон Полацкi, беларускi Залатавуст Кiрыла Тураўскi i прападобны Елiсей Лаўрышэўскi, народныя пiсьменнiкi i мастакi, як пуцяводныя зоркi, суправаджалi юных кнiгалюбаў у цiкавай вандроўцы па духоўных i культурна-гiстарычных цэнтрах, дзе ў час свой час адбывалася свята беларускай кнiгі i друку. Ад чысцiнi дзiцячых сэрцаў лiлася жывая музыка роднай мовы, якая звыш дадзена кожнаму, каб на ёй апяваць красу святой i светлай нашай зямлi, узгадваючы зноў i зноў словы класiка-песняра Уладзiмiра Караткевiча: "На Беларусi Бог жыве!"
Ганаровыя падзякi i прыемныя падарункi нашым рабятам уручыла Рэктар iнстытута Святлана Антонаўна Сяргейка з надзеяй на новыя сустрэчы i творчае супрацоўнiцтва!







